Адкрыццё памятнай дошкі ў Дзіцячай бібліятэцы

Раённай дзіцячай бібліятэцы ў канцы мінулага года было прысвоена імя Алены Лось. З гэтай нагоды 26 студзеня прайшло адкрыццё памятнай дошкі. На мерапрыемстве прысутнічаў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, які вельмі добра ведаў мастачку. Ён не толькі падзяліўся сваімі ўспамінамі аб ёй, але і прывёз падарункі. Асабліва каштоўным сярод іх быў Дыплом імя В. Віткі, які атрымала ў свой час Алена Лось.

Пасля ўрачыстай часткі для прысутных дзяцей была праведзена літаратурна-музычная вечарына “Маляўнічыя акорды Алены Лось”. Вядучыя распавялі аб жыццёвым і творчым шляху нашай зямлячцы. Упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне фальклорнага калектыву «Вітанак» ДШІ імя Р. Шырмы (кіраўнік Гуга Е. В.) і інструментальнага ансамбля «Колорит» (кіраўнік Захаркіў М. І.).

Кумакова В.В.

 

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий