Цікавыя імёны ў беларускай літаратуры

 

Цікавыя імёны ў беларускай літаратуры

Бібліяграфічны агляд


Вядучая:
Сёння мы павядзем гутарку аб цікавых імёнах у беларускай літаратуры, аб сучасных беларускіх пісьменніках, кнігі якіх чытаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Магчыма, некаторыя імёны вы чулі, а некаторыя пачуеце ўпершыню.

 Пачнем мы наш расказ з вядомага на слыху імя Святланы Алексіевіч, з пісьменніцы, якая ў 2015 гадзе атрымала Нобелеўскую прэмію, з фармулёўкай “за многоголосое звучание ее прозы и увековечивание страдания и мужества” і стала першым нобелеўскім лаўрэатам у гісторыі незалежнай Беларусі і першым з 1987 года рускамоўным пісьменнікам, удастоеным Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

 У чым жа так вылучаецца яе творчасць сярод іншых?

Святлана Алексіевіч спрабавала сябе, свой голас у розных жанрах — апавяданні, публіцыстыцы, рэпартажы. Вырашальны ўплыў на яе выбар зрабіў вядомы беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч і яго выдатныя кнігі “Я — з вогненнай вёскі” і “Блакадная кніга”. Яны напісаны не ім адным, а ў сааўтарстве з іншымі пісьменнікамі, але ідэя і распрацоўка гэтага новага для беларускай і рускай літаратур жанру належала яму. Заўсёды яна называла яго сваім галоўным Настаўнікам. Сама Святлана Алексіевіч аднойчы ў інтэрв’ю так вызначыла галоўную ідэю сваіх кніг, свайго жыцця: “Я всегда хочу понять, сколько человека в человеке. И как этого человека в человеке защитить? Чем мы можем его защитить”. У 1983 г. была напісана кніга “У войны не женское лицо”. Два гады яна ляжала ў выдавецтве і не друкавалася, аўтара абвінавачвалі ў пацыфізме, натуралізме, у развенчванні гераічнага вобраза савецкай жанчыны. Ці мелі рацыю гэтыя абвінавачванні? Судзіце самі. Давайце паглядзім урывак з дакументальнага фільма “У войны не женское лицо”.

/урывак з дак. фільма “У войны не женское лицо”/

У 1985 г. кніга “У войны не женское лицо” усё ж такі пабачыла свет. І ў наступныя гады яна перавыдавалася шмат разоў — агульны тыраж дайшоў да 2 млн. Кнігу віталі знакамітыя пісьменнікі-франтавікі: Кандрацьеў, Бакланаў, Гранін, Акуджава і многія іншыя. У тым жа годзе выйшла і другая кніга, якая таксама каля года чакала свайго часу – “Последние свидетели”. Гэтая кніга таксама шмат разоў выдавалася, адзначалася крытыкай, якая называла абедзве кнігі “новым адкрыццём ваеннай прозы”.

У 1989 г. выйшла новая кніга “Цинковые мальчики” — пра афганскую вайну. Каб напісаць гэту кнігу, Алексіевіч чатыры гады ездзіла па краіне, сустракалася з маці загінуўшых салдат і былымі воінамі-афганцамі. Сама пабывала на вайне, лётала ў Афганістан. Пасля выхаду кнігі, якая выклікала ў грамадстве эфект бомбы, якая выбухнула, многія не даравалі аўтару развянчання гераічнага ваеннага міфа. Але ў абарону ўзнялася дэмакратычная грамадскасць, многія вядомыя інтэлектуалы за мяжой.

У 1993 г. выйшла кніга “Зачарованные смертью”. Гэта быў аповед пра самагубцаў — пра тых, хто пайшоў з жыцця або спрабаваў забіць сябе, не вытрымаўшы знікнення сацыялістычных ідэй, сацыялістычнага мацерыка. Тыя, хто зраўнаваў сябе з ідэяй, зжыўся з ёй намёртва. Хто не знайшоў у сабе сілы прыняць новы свет: новую гісторыю і новую краіну.

У 1997 г. Алексіевіч скончыла і надрукавала кнігу “Чернобыльская молитва”. Гэта кніга не пра Чарнобыль, як піша сама аўтар, а пра свет пасля Чарнобыля. Як чалавек жыве, асвойвае новую рэальнасць, якая ёсць, існуе, але яшчэ не асэнсавана і неўсвядомлена. Людзі, якія перажылі Чарнобыль, людзі, якія жывуць пасля Чарнобыля, здабываюць сёння новыя веды. Веды для ўсяго чалавецтва. Яны ўжо жывуць пасля трэцяй сусветнай вайны … Пасля ядзернай вайны … Ці не выпадковы ў гэтым сэнсе падзагаловак кнігі — хроніка будучыні.

У 2008 г. выйшаў кароткаметражны фільм “Дверь”. Фільм распавядае гісторыю Мікалая Кулагіна, напісаную па матывах кнігі “Чернобыльская молитва” —  глава “Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах”. Гісторыю, якая займае адну старонку або ўсяго 15 хвілін фільма, але працінае чытача або гледача да глыбіні душы. Гісторыю, ад якой у вачах наварочваюцца слёзы. Гэта гісторыя ўкраінскай сям’і, якая пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы і была выселена з Прыпяці.

/урывак з фільма “Дверь”/

Адразу пасля аварыі ў сям`і памірае дачка. Па даўняй традыцыі дзяўчынку трэба пахаваць на дзвярах са сваёй хаты. Каб зрабіць гэта, бацька ўпотай вяртаецца за дзвярыма ў Прыпяць.

Восенню 2013 года выйшла кніга пра тое, як цяжка і балюча перажываецца сучаснікамі падзенне савецкай эпохі. Як і ўсе папярэднія кнігі Святланы Алексіевіч, “Время “second-hand” — гэта збор галасоў, запісаных аўтарам у выніку сотняў сустрэч з нашымі суайчыннікамі.

Кнігі Святланы Алексіевіч выдаваліся не толькі ў Расіі, але і за мяжой — у Амерыцы, Германіі, Англіі, Японіі, Францыі, Кітаі, Індыі і інш. Усяго ў 19 краінах свету. Яна — аўтар сцэнарыяў 21 дакументальнага фільма. І трох тэатральных п’ес. У Францыі, Германіі, Балгарыі ставіліся спектаклі па яе кнігах.

Зараз пісьменніца збірае матэрыял для кнігі пад назвай “Чудный олень вечной охоты”. Гэта будуць расказы пра каханне: мужчыны і жанчыны розных пакаленняў раскажуць свае гісторыі.

Чытальнік: “Мне подумалось, что я до сих пор писала книги о том, как люди убивали друг друга, как они умирали. Но ведь это не вся человеческая жизнь. Теперь я напишу, как они любили … Любят… И опять мои вопросы — кто мы, в какой стране живем — через любовь… Через то, ради чего мы, наверное, и приходим в этот мир. Мне хочется любить человека. Хотя любить человека, трудно. Всё труднее.” (С. Алексіевіч)

Вядучая: Пра праблемы, якія існуюць у сучасным грамадстве вельмі паспяхова піша малады беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч. Ён упэўнены: пра сучасную Беларусь важна і трэба пісаць. Яго раманы прадаюцца, перакладаюцца на іншыя мовы, а нядаўна па яго п’есе паставілі спектакль у Вене.

Нарадзіўся ён ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобласць. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Паралельна з вучобай уладкаваўся працаваць у “Беларускую дзелавую газету”. У 2009 годзе Віктар напісаў свой першы раман – “Паранойя”, які быў выпушчаны ў расійскім выдавецтве “АСТ”. У 2013 годзе “Паранойя” была выдадзена на англійскай мове ў ЗША і адразу атрымала мноства станоўчых водгукаў у амерыканскай і англійскай прэсе.

У чэрвені 2011 года Віктар Марціновіч выпусціў другі раман – “Сцюдзёны вырай”, напісаны на беларускай мове. Гэта першы раман беларускай літаратуры, апублікаваны выключна ў выглядзе Інтэрнэт-рэлізу. Па задумцы аўтара гэты твор варта распаўсюджваць выключна ў электроннай форме. Па словах аўтара, раман “Сцюдзёны вырай” – “… пра тое, што такое Беларусь. Ні на адной іншай мове гэты тэкст з’явіцца не мог. Гэта тэкст, які ўвесь час называе сябе не тэкстам, а падманам. Гэта трылер, у якім зладзеі і героі ўвесь час мяняюцца месцамі”. У сакавіку 2012 года за раман “Сцюдзёны вырай” Віктар Марціновіч атрымаў беларускую літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў жанры прозы.

Раман “Мова”, які выйшаў у 2014 годзе, на сёняшні дзень самы значны твор Віктара Марціновіча. У гэтам жа годзе раман быў названы “Кнігай года”, стаў самай прадаваемай кнігай на беларускай мове ў кніжнай сетцы “Белкніга” за год.

Дзеянне рамана адбываецца ва ўяўнай будучыне. Аддзяліўшыся муром ад Еўропы, якая страціла сваю былую магутнасць, Кітай і Расія стварылі квітнеючую саюзную дзяржаву, а цэнтр Мінска пераўтварыўся ў густанаселены кітайскі квартал.

Сюжэт “Мовы” разгортваецца вакол загадкавых каштоўнасцей – скруткаў, якія аб’яўлены па-за законам. Для адных скруткі – магчымасць атрымаць вострыя адчуванні. А для іншых скруткі – гэта сэнс жыцця, апошняя надзея на выратаванне, тое, за што неабходна змагацца.

У рамках фестывалю SmartFilm нават быў створаны буктрэлер да рамана. Давайце паглядзім.

/буктрэлер “Мова”/

У канцы 2016 года чакаецца выхад новай кнігі Віктара Марціновіча “Возера радасці”. Раман нібы падводзіць вынікі не толькі апошніх 20 гадоў жыцця нашай Беларусі, але і творчасці пісьменніка.

Вельмі падобны па зместу на раман “Мова” твор Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”. Гэта гісторыя аб недалёкім будучым, дзе словы “беларуская мова” і “хвароба” сталі сінонімамі. Цяпер ад “мовы” дзяцей лечаць у спецыяльных лякарнях. Менавіта з адной такой лячэбніцы здзяйсняюць уцёкі не зусім звычайныя брат з сястрой. Але мала збегчы з-за кратаў, важна яшчэ і выратавацца з лесу. “Дзеці Аліндаркі” — дарослая аповесць-казка, якая часам занадта падобная на рэальнасць. Гэты твор названы ў спіску лепшых у 2015 годзе. Давайце паслухаем урывак з гэтай кнігі, у выкананні аўтара.

/відэа “Дзеці Аліндаркі” (урывак). Альгерд Бахарэвіч”/

Альгерд Бахарэвіч сам з Мінску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля універсітэту працаваў настаўнікам, потым журналістам. Зараз яму 41 год і жыве ён ў Гамбургу, Германія. Неаднойчы быў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Ежы Гедройца” (2012, 2013).

Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзены на англійскую, нямецкую, чэшскую, польскую і інш. мовы.

Вельмі цікавую і незвычайную кнігу аб сучаснай Беларусі напісалі Марта Чарнова і Марыя Чыракова “Гэта Беларусь, дзетка”. Жартлівы, але ў той жа час задуменны і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення.

Пра ўсе краіны і народы існуюць свае стэрэатыпы. “Гэта Беларусь, дзетка” — зборнік стэрэатыпаў пра беларусаў і Беларусь ў цэлым. Абедзве дзяўчыны хоць і нарадзіліся ў нашай краіне, але яшчэ ў дзяцінстве з’ехалі за мяжу, а потым зноў вярнуліся. І гэтая кніга пра тое, якой яны ўбачылі сваю краіну.

Аб тым, як узнікла сама ідэя кнігі, расказвае Марта ў адным з інтэрв`ю.

/відэа  “Профіль пакалення — Гэта Беларусь, дзетка!”/

“Гэта Беларусь, дзетка!” даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы вельмі абгрунтаваныя, няхай і гумарыстычныя тлумачэнні шакіруючым і, здавалася б, нелагічным рэчам. “Гэта Беларусь, дзетка!” славіць Беларусь знутры, але вачыма замежніка, праліваючы зусім новае святло і дае зусім іншую перспектыву на дзіўную культуру края блакітных азёр. Вось, што гаворыць сама Маша Чыракова пра гэта:

Чытальнік: “Моя личная миссия состоит в том, чтобы сделать Беларусь известной для иностранцев в позитивном ключе. О Беларуси было слишком много негативных новостей. Я хотела бы изменить мнение иностранцев. С помощью нашего туристического путеводителя и других книг мы будем развивать популярность Беларуси. Я считаю, что популяризация белорусского языка очень важна. Поэтому мы пишем на английском и белорусском языках.”

Вядучая: У 2012 годзе беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY склаў рэйтынг “Топ-10 самых паспяховых пісьменнікаў Беларусі за 2010-2012 гады”. І першае месца заняла Вольга Тарасевіч – аўтар больш за 20 кніг у жанры дэтэктыву, якія друкуюцца ў буйнейшым расійскім выдавецтве “Эксмо”.

Вольга мінчанка. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пасля чаго ўладкавалася працаваць намеснікам галоўнага рэдактара ў штотыднёвік “Обозреватель”. Яна падрыхтавала вялікую колькасць артыкулаў і зводак для крымінальнай рубрыкі часопіса. Ёй часта даводзілася мець зносіны са следчымі і злачынцамі, наведваць аддзелы ўнутраных спраў, судовыя працэсы, пракуратуры і турмы, што, па ўласнаму прызнанню аўтара, і стала асновай сюжэтаў яе першых твораў.

Літаратурны дэбют пісьменніцы адбыўся ў 2006 годзе, калі выдавецтва “Эксмо” апублікавала яе кнігу “Без чайных церемоний”. Следам выйшлі дэтэктывы “Подарок Мэрилин Монро”, “Тайна перстня Венеры”, “Плачущий ангел Шагала” і інш.

У аснове большасці яе вострасюжэтных дэтэктываў – расследаванні, якія нязменна прысвечаны артэфакту – прадмету мастацтва. Частка серыі яе кніг з галоўнай гераіняй – пісьменніцай і журналісткай Лікай Уронскай і прафесарам крыміналістыкі Уладзімірам Сядовым у 2011 годзе была экранізавана Белтэлерадыёкампаніяй, як 12-серыйны тэлесерыял “Поцелуй Сократа”. Сама Вольга Тарасевіч лічыць гэтую экранізацыю вельмі ўдалай. Давайце паглядзім невялікі ўрывак з гэтага фільма.

/урывак фільма “Поцелуй Сократа”/

У тым жа рэйтынгу інтэрнет-портала TUT.BY другое месца заняла Вольга Грамыка пісьменніца, якая піша ў розных жанравых напрамках: “фэнтэзі”, народная казка, жаночы раман і іранічны дэтэктыў.

Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы на Украіне. З шасці гадоў разам з сям’ёй пераязджаюць у горад Мінск. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска.

Літаратурнай дзейнасцю пачала займацца з 13 гадоў, але друкавацца пачала толькі ў 2003 годзе. Першы яе раман “Профессия: ведьма”, атрымаў масу чытацкіх водгукаў і быў удастоены прыза ў намінацыі “Лучший дебют в фантастике” на міжнародным фестывалі “Звездный мост-2003”, які праходзіў у горадзе Харкаве. З гэтага моманту і па сённяшні дзень яе творы карыстаюцца вялікім попытам сярод аматараў “фэнтэзі”.

Гераіня яе дэбютнага цыклу Вольха стала своеасаблівым эталонам для жаночых персанажаў гэтага папулярнага жанру. Рудая ведзьма да гэтага часу застаецца ўлюбёнкай тысяч фанатаў, часта зацямняе ў іх вачах герояў і гераінь наступных кніг пісьменніцы.

Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйным фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Чаму менавіты яны? Вольга Грамыка на такое пытанне адказвае так:

Чытальнік: “Эти персонажи с детства казались мне несправедливо обиженными: ну почему их все по умолчанию ругают, даже не попытавшись разобраться в ранимой душе нежити? Вот я и выступаю в роли адвоката сказочных меньшинств… Я злодеев больше, чем главгероев, люблю, они позволяют писателю сладострастно, но без вреда для окружающих покопаться в глубинах своей черной души. А если серьезно, герои — они как марки в коллекции. Есть красивые, есть тусклые, но для филателиста их ценность определяется не рисунком, а уникальностью. Он дорожит каждой марочкой и дешевки в альбоме держать не станет.”

Вядучая: Сюжэт у яе кнігах заўсёды цікавы, яны чытаюцца лёгка, зачэпліваюць з першых жа радкоў. Вялікай папулярнасцю сярод чытачоў яе раманаў карыстаюцца вершы, напісаныя ад імя яе герояў. Розныя па тэматыцы і характару, яны дапамаюць чытачу глыбей адчуць настрой кнігі.

Чытальнік: Завтра в бой нам по первому снегу –

В грязь сбивать, расшивать алым шелком…

…Я вернусь к тебе – где бы я не был,

Ты дождись меня – сколько б ни шел я…

 

Воздух взвоет, земля в небо брызнет,

Дымный ветер наполнится сталью …

…Я храню тебя – в сердце и письмах,

Ты люби меня – кем бы ни стал я…

 

Горсть жетонов чужих на ладони

И кошмаров ночных крик безгласный…

…Встреть, заплачь, обними — чтоб я понял,

Что в аду уцелел не напрасно …

                                                  (В. Грамыка “Завтра в бой”)

В дня лучах последних огненных

Тень замрет на плитах уличных

Я – последняя из проклятых

Я – восставшая из умерших

Все, что было — мной изведано

Все, что будет — мной придумано

В темноте я – солнце светлое

Ясным полднем – тьма безлунная

Кто я? Ветер над курганами.

Кто я? Пики скал под кручами,

Коршун, вьющийся над ранами.

Пес, за горло рвать обученный

Черный конь – мой друг единственный

Острый меч – защитник праведный

Я иду путем извилистым

Не привыкнув жить по правилам

И сквозь призму заклинания

Как удар, придет видение:

“Здравствуй, милое создание!

Здравствуй, мрака порождение…”

                                               (В. Грамыка “Ведьма”)

Вядучая: Акрамя раманаў, на рахунку Вольгі Грамыка публікацыі ў зборніках і часопісаў. У нашай бібліятэцы ёсць адзін з такіх зборнікаў — “Грани”. Ён перанясе вас у свет таемнага. Падарожжа ў часе, таямнічыя прадвесці, ведаўства, хрысціянства і паганства. Усе сплятаецца ў адно: дабро і зло, любоў і нянавісць, прага пазнання і пакуты творчасці … Адвечная таямніца нашага сапраўднага прызначэння.

Вольга Грамыка зараз адна з самых папулярных пісьменніц у жанры “фэнтазі” у Расіі. Яе кнігі яшчэ выдаюцца ў Чэхіі і Польшчы.

Вось такія яны сучасныя беларускія пісьменнікі. Хтосьці піша аб сур`ёзным, а хтосьці наадварот шукае нешта смешнае ў нашым паўсядзённым жыцці. Што чытаць, выбіраць вам. Галоўнае, што ёсць з чаго выбіраць.

 

Складальнік: гал. бібліятэкар АБМ Кумакова В.В.

 

 

 

 

Літаратура:

  1. Альгерд Бахарэвіч [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.livelib.ru/author/319800.
  2. Виктор Мартинович [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://martinovich.by/?page_id=23.
  3. Вольга Мікалаеўна Грамыка [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.gpedia.com/be/gpedia/Вольга_Мікалаеўна_Грамыка.
  4. Воробей, Марина Топ-10 самых успешных писателей Беларуси [Электронный ресурс] / Марина Воробей. — Режим доступа : http://news.tut.by/society/305938.html.
  5. Грани [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.livelib.ru/book/1000447669.
  6. Громыко, Ольга Завтра в бой [Электронный ресурс] / Ольга Громыко. – Режим доступа : http://www.ogromyko.by/poemz.html#Ведьма_.
  7. Громыко Ольга Николаевна [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.litmir.co/a/?id=17.
  8. Грушэцкі, Алег Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць / Алег Грушэцкі // Літаратура і мастацтва. — 2014. — № — С. 6.
  9. Гэта Беларусь, дзетка! (Heta Belarus Dzietka!) Мария Черякова, Марта Чернова [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.livelib.ru/book/1001439267.
  10. Дверь / The Door [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=2816476.
  11. Ермольчик, Ольга “Нормально, но тебя посадят”. Авторы “Гэта Беларусь, дзетка” выпустят историю страны в комиксах [Электронный ресурс] / Ольга Ермольчик. – Режим доступа : http://news.tut.by/culture/491764.html.
  12. Интервью: Ольга Громыко, писательница [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://old.mirf.ru/Articles/art2451.htm.
  13. Итоги года. Лучшие белорусские книги 2014 года [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://delaemvmeste.by/itogi-goda-luchshie-belorusskie-knigi-2014-goda/.
  14. Лучшие книги 2015 года в Беларуси [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://delaemvmeste.by/luchshie-knigi-2015-goda-v-belarusi/.
  15. Макей, Наталья “Живу в одной стране, издаюсь в другой, преподаю в третьей. Обижает ли это меня? Скорее, это полезно”. Виктор Мартинович о жизни, героях и книгах [Электронный ресурс] / Наталья Макей. — Режим доступа : http://bel.biz/interview/portrait/viktor-martinovich-o-zhizni-geroyah.
  16. Мартинович [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.livelib.ru/author/235206.
  17. Ольга Николаевна Громыко [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://loveread.ec/biography-author.php?author=Olga-Gromyko.
  18. Сборник стереотипов о Беларуси [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://delaemvmeste.by/zs/.
  19. Светлана Алексиевич [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.livelib.ru/author/194455.
  20. Светлана Алексиевич [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.alexievich.info/biogr_RU.html.
  21. Современные беларусские писатели и книги [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://leonjan.mlblogs.com/для-пользователей/рекомендуем-почитать/современные-беларусские-писатели/.
  22. Тарасевич Ольга Ивановна [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://velib.com/biography/tarasevich_olga_ivanovna/.
  23. ТОП лучших в 2013 году. Литература [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://delaemvmeste.by/top-luchshih-v-2013-godu-literatura/.
  24. Янкойт, Николай “Это Беларусь, детка!” Книга о том, какой Беларусь видят иностранцы [Электронный ресурс] / Николай Янкойт. — Режим доступа : http://kyky.org/culture/eto-belarus-detka-kniga-o-tom-kakoy-belarus-vidyat-inostrantsy.

 

 

Метки: , , , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

1 комментарий: Цікавыя імёны ў беларускай літаратуры

  1. Durbet пишет:

    Цікавыя імёны!!!!

Добавить комментарий