Містыка, загадкі, таямніцы

Бязгучныя крокі прывідаў у аркадах замкаў… Далёкае ваўчынае выццё… Золкі вецер і глыбокі змрок… У таямнічы вечар пятніцы, 13-га, цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма запрасіла аматараў містыкі на неверагодныя прыгоды, прымеркаваныя да рэспубліканскага Дня бібліятэк.

Шчыра павітаўшы гасцей, дырэктар чытальнай установы Таццяна Гуторкіна падзяліла смельчакоў па ўзросту і накіравала дарослых у… пакой страху, у які на некаторы час ператварылася чытальная зала. А малодшыя ўдзельнікі імпрэзы тым часам адправіліся раскрываць таямніцу «магнітнага замка» на так званым квэст-руме на абанеменце.

У чытальнай зале вядучыя распавялі пра самыя загадкавыя і містычныя мясціны Беларусі, якія паслужылі натхненнем для беларускіх пісьменнікаў.

«Месяц нырае ў Читать далее/комментировать