Слухаць сэрца і быць сабой

11 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Слухаць сэрца і быць сабой», прысвечаная выдатным жанчынам сучаснай Беларусі ў сферы мастацтва .

Вядучыя расказалі аб жанчынах, якія слухалі сваё сэрца і знайшлі справу сваёй мары: Любоў Бітно (рэжысёр), Вікторыя Ільіна (мастачка), Маргарыта Ляўчук (оперная спявачка), Настасся Грыненка (рэжысёр музычнага тэатра), Вераніка Сердзюк (пісьменніца і кіраўнік дабрачыннага аб’яднання «Матуля»).

Гучалі песні і вершы.  Былі паказаны ўрыўкі са спектакляў і фільмаў таленавітых жанчын-рэжысёраў.

Кумакова В.В.

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий