Шчодры вечар – добрым людзям!

Шчодры вечар

13 студзеня Шаняўская сельская бібліятэка правяла пазнавальна-віншавальную акцыю “Шчодры вечар – добрым людзям”. Мерапрыемства было прысвечана адраджэнню і захаванню народных традыцый, як неад’емнай часткі традыцыйнай беларускай культуры. Гаспадары аг. Шані з задавальненнем чакалі шчадраўнікоў, адорвалі прысмакамі, а госці і каза, у сваю чаргу, жадалі гаспадарам:

Каб шчаслівыя жылі

Каб здаровыя былі

Каб хата заўсёды была багата!

Каб у вас поле зелянела

І скацінка не хварэла!

А мы пайшлі далей

Ніводнага двара не мінаючы

Са святам усіх вітаючы.

Чэчка Н.У. (бібліятэкар Шаняўской СБ)

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: