Увага! Конкурс!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага выканаўчага камітэта аб’яўляе

II раённы конкурс юных мастакоў імя Алены Лось, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 Запрашаем дзяцей і падлеткаў прыняць удзел у конкурсе!

        Конкурс праводзіцца з  20 сакавіка да 1 мая 2020г.

Для ўдзельнікаў вызначаны  тры ўзроставыя групы:

малодшая — 7 — 10 гадоў (уключна);

сярэдняя — 11 -13 гадоў (уключна);

старэйшая — 14 — 16 гадоў (уключна).

Узрост удзельнікаў вызначаецца  на дзень пачатку конкурсу

(20 сакавіка 2020г.).

Работы на конкурс прадстаўляюцца па прадмету «жывапіс».

Тэма работ — «Была вайна. Была Перамога».

Фармат ліста (не менш А-3). Работа афармляецца ў паспарту не менш 10мм.

Канкурсанты прадстаўляюць на разгляд журы (у Раённую дзіцячую бібліятэку імя А. Лось, вул. Р. Шырмы, 19, г. Пружаны) не пазней 1 мая  г.г. адну творчую работу на зададзеную тэму. Са зваротнага боку работы павінна быць этыкетка, на якой указаны: назва работы, імя і прозвішча аўтара, колькасць поўных гадоў, назва ўстановы адукацыі і клас, кантактны тэлефон.

Выстава работ і падвядзенне вынікаў адбудуцца ў дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось у  маі. Пераможцы ўзнагароджваюцца  дыпломамі і прызамі.

Тэл. для даведак – 9-16-00

Удзельнічайце і перамагайце!!!

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: