Сюжэты для пацехі

5 кастрычніка ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла хвіліна добрай байкі “Сюжэты для пацехі”. На мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з цікавымі байкамі і гумарэскамі нашага земляка Віктара Трафімавіча Рэчыца. Яго сатырычныя вершы, байкі, эпіграмы, стылізацыі фальклорных жанраў уяўляюць не толькі разбуральную стыхію выкрывальнага смеху, але і нясуць канструктыўны, стваральны пачатак, што сведчыць пра яго выразную гуманістычную аснову твораў і светапогляду.

Творы пісьменніка закранаюць агульначалавечыя праблемы, таму яго гумарэскі і байкі маюць розную тэматыку. На хвіліне добрай байкі прысутным былі прапанаваны творы аўтара, якія яны чыталі з вялікім задавальненнем. А ў канцы мерапрыемства яны пазнаёміліся з кніжнай выставай “Творца добрага настрою”, дзе ім было прапанавана разгадаць крыжаванку.

А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: