Музыка дзяцінства ў прозе Івана Навуменкі

агляд-вандроўка

8 лютага да юбілею беларускага пісьменніка Івана Навуменкі ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы была падрыхтавана агляд-вандроўка “Музыка дзяцінства ў прозе Івана Навуменкі”. У час агляда-вандроўкі прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, а таксама з яго творамі, як “Сасна пры дарозе”, “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва”, “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Настаўнік чарчэння”, “Смутак белых начэй”. Успомнілі і творы для дзяцей малодшага ўзросту, такія як “Хатняе зайчане”, “Год карася”, апавяданне “Па грыбы”. Іван Навуменка ўпісаў у гісторыю развіцця дзіцячай літаратуры новыя старонкі, якія паглыбляюць разуменне вытокаў характару сучасніка, а таксама ўзбагачаюць нашы веды пра самога пісьменніка, дапамагаюць убачыць музыку дзяцінства ў прозе таленавітага навеліста-сучасніка.

выстава па творчасці Івана Навуменкі

А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: