Загадкі сеем, як зярняты…

гадзіна фальклору

1 лістапада ў  Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна фальклору “Загадкі сеем, як зярняты…”.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з паняццем “загадка”, тыпамі загадак. А таксама пагадзіліся з вядучай што загадкі любяць усе і знаёмы з імі з маленства. Бо яны вучаць думаць, развіваюць фантазію, увагу, мысленне, кемлівасць, выхоўваюць цікавасць да вуснай народнай творчасці.

мерапрыемства аб загадках

Дзеці разгадвалі беларускія старадаўнія загадкі, сучасныя загадкі, загадкі ў вершах, загадкі з падвохам, загадкі-жарты, загадкі пра літаратурных героях, удзельнічалі ў аўкцыёне загадак — хто больш за ўсіх ведае загадак.  А напрыканцы мерапрыемства атрымалі творчае заданне прыдумаць загадку, зрабіць малюнак-адгадку.

Блеянюк Г.П. (бібліятэкар Навасёлкавскай СБ)

Метки: , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: