Жылі-былі казкі

Жылі-былі казкі

21 лістапада Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала для выхаванцаў дзіцячага яслі-сада хвілінку радаснага чытання “Жылі-былі казкі”. У падарожжа па казках мы адправіліся з дапамогай «пшанічнага каласка», у кожным зернетку  было схавана заданне. Выконваючы заданні дзеці пазнавалі казку па яе пачатку і канцоўцы, па ўрыўках з тэксту казак, па малюнках збіралі герояў адной казкі, разгадвалі казачныя загадкі.

хвілінку радаснага чытання

На хвілінцы радаснага чытанне дзецям была прачытана казка “Ліса і мужык”, а затым яны адказвалі на пытанні. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма “Ліса, мядзведзь і мужык”, знятага па матывам аднайменнай беларускай народнай казкі. Таксама выхаванцы пазнаёміліся з кніжкамі беларускіх народных казак.

знаёмства з беларускімі казкамі

А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)

 

Метки: , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: