Вобраз падлетка ў мастацкай літаратуры

Падлеткі 8 класа СШ №4 сабраліся нядаўна на чарговае пасяджэнне клуба «Дэльфін». Бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі імя А. Лось падрыхтавала для іх літаратурны агляд «Вобраз падлетка ў мастацкай літаратуры». Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў В. Гапеева, А. Шэіна, І. Фаменковай, А. Якімовіча,
А. Жвалеўскага і Я. Пастэрнак. Галоўнымі героямі гэтых кніг з’яўляюцца падлеткі.  Аўтары праўдзіва паказваюць узаемаадносіны паміж вучнямі і настаўнікамі, вучнямі і бацькамі.

Некаторыя героі кніг з’яўляюцца моцнымі па натуры, мэтанакіраванымі, імкнуцца знаходзіць выйсце са складаных сітуацый. Яны з’яўляюцца прыкладам для сучасных падлеткаў. Пасля мерапрыемства  вучні ўзялі пачытаць прапанаваныя кнігі.

Дзімітруковіч В.Ф. (загадчыца РДБ імя А. Лось)

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: